Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі наблізілася да 30 тысяч
На 17 траўня ў Беларусі пацверджана 29650 выпадкаў COVID-19. +969 выпадкаў за апошнія 24 гадзіны. У Беларусі колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі 12-ы дзень запар не зніжаецца ніжэй за 900.
Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 9932 пацыенты, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+434). З іх 9767 паправіліся (+429), 165 — памерлі (+5).
Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 15458 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Гэта рэкорд, упершыню ў Беларусі зроблена больш за 15 тысяч тэстаў. Агулам з пачатку пандэміі праведзена 350515 аналізаў на COVID-19.
З тэстамі працягвае назірацца дзіўная сітуацыя. Іх быццам бы робіцца ўсё больш і больш, а колькасць выяўленых выпадкаў COVID-19 нібыта засталася на ранейшым узноўні. Пры гэтым трэці дзень істотна падае "рэзультатыўнасць" тэстаў: за апошнія суткі толькі 6% аналізаў паказлі новыя выпадкі COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.