Колькасць ВІЧ-інфікаваных у Беларусі дасягнула амаль 10 тысяч чалавек

Колькасць ВІЧ-інфікаваных у Беларусі дасягнула 9 тысяч 911 чалавек. Такія звесткі падае Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя на 1 красавіка.  За тры месяцы 2009 года ў краіне выяўлена 293 новыя ВІЧ-інфікаваныя пацыенты (за той жа перыяд 2008-га — 269).

У Гомельскай вобласці зафіксавана 5173 выпадкі захворвання, у Мінску — 1392, у Мінскай вобласці — 1261 выпадак. Большасць ВІЧ-інфікаваных — маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў. Агульная колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў гэтай узроставай групе складае 6862.

Разам з тым спецыялісты адзначаюць, што за апошнія гады істотна зменшылася колькасць ВІЧ-інфікаваных маладых людзей 15—19 гадоў: з 24,5% у 1996 годзе да 2,3% у 2008 годзе. Сёлета за тры месяцы выяўлена 8 такіх выпадкаў.

На 1 красавіка ў Беларусі зафіксавана 1.456 выпадкаў СНІДу. У гэтай стадыі захворвання сканала 779 чалавек.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі