Колькасць загінулых ад тэракту ў Егіпце павялічылася да 235 чалавек
Колькасць ахвяраў ад тэракту ў мячэці ў Егіпце вырасла да 235 чалавек, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на замежныя СМІ.
Спачуванне прэзідэнту Егіпта ў сувязі з тэрактам на Сінаі накіраваў у тым ліку Аляксандр Лукашэнка.
Ёсць звесткі, быццам пасля тэракту беспілотнікі знішчылі 15 чалавек, якія маюць дачыненне да тэракту ў мячэці. Лятальныя апараты зрабілі ракетныя ўдары па двух бездарожніках у пустыні на поўначы Сіная, недалёка ад месца тэракту.
Як паведамлялася, у мячэці ў населеным пункце Аль-Раўда адбыўся выбух падчас пятнічнай малітвы. Потым тэрарысты сталі расстрэльваць людзей, якія выбягалі з мячэці, а таксама машыны хуткай дапамогі, якія эвакуявалі параненых з месца нападу.
Улады Егіпта аб'явілі трохдзённую жалобу па ахвярах.