Колькасць загінулых у маскоўскім метро дасягнула 22 чалавек
На сераду, 16 ліпеня, у Маскве абвешчаны дзень жалобы.
Стан пяці пацярпелых ацэньваецца як вельмі цяжкі. У лякарні былі шпіталізаваныя 126 чалавек. Такія звесткі прывяла міністр аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова, перадае ІТАР-ТАСС.
Віцэ-прэм'ер Расіі Вольга Галадзец паведаміла, што сярод пацярпелых — жыхары дванаццаці рэгіёнаў Расіі і пяць замежнікаў.
Нагадаем, што сёння зранку цягнік маскоўскага метро сышоў з рэек на ўчастку ад станцыі "Парк Перамогі" да станцыі "Славянскі бульвар". Сярод прычын таго, што адбылося называюць дэфект калыскі вагона, рэзкае тармажэнне ў сувязі з падзеннем напружання кантактнай рэйкі і збой стрэлкі. Па факце аварыі праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.
Аварыя ў маскоўскім метро, 20 загінулых, 161 пацярпелы (фота, відэа)
Фота — itar-tass.com