Колькі адзіных кандыдатаў будзе на выбарах прэзідэнта?
Апазіцыя кінулася ў пошукі адзінага кандыдата. Палітолагі лічаць, што “адзіны кандыдат” ператварыўся ў брэнд, які не будзе мець вагі, як раней, таму “сцэнароў вылучэння адзінага будзе некалькі”, — перакананы палітолаг Юрый Чавусаў. Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) выступілі з заклікам да прэтэндэнтаў на адзінага: здавайце 20 мільёнаў рублёў — і змагайцеся за тытул. Гэта закрые доступ у адзіныя палітычным прайдохам і маргіналам. Нібыта такія былі мінулым разам?
Сутнасць механізму вылучэння адзінага Еўрарадыё патлумачыў Віктар Івашкевіч.
Віктар Івашкевіч: “Каб пераможца засведчыў, што яго падтрымлівае большасць людзей, менавіта людзей, а не подпісаў, сацыялагічных даследаванняў, — жывых людзей. І каб кандыдат засведчыў мінімальную здольнасць здабыць нейкія мінімальныя рэсурсы для агітацыйнай кампаніі”.
Найбольшыя шансы стаць адзінымі ад АДС маюць лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін ды старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Прынамсі, так мяркуе палітолаг Юры Чавусаў.
Юры Чавусаў: “Цяжка сказаць, хто будзе кандыдатам ад АДС. Асноўныя прэтэндэнты — гэта Калякін і Лябедзька, але ёсць вялізнае пытанне адносна таго, наколькі правыя сілы могуць прызнаць спадара Калякіна адзіным кандыдатам ад АДС".
Ці гатовыя Лябедзька з Калякіным ахвяраваць па 7 тысяч долараў за “шкуру незабітага мядзведзя”? З такім пытаннем Еўрарадыё і звярнулася да лідэра ПКБ Сяргея Калякіна.
Сяргея Калякіна: “Не зацверджаная ніякая працэдура, ніякай працэдуры няма. Ёсць прапановы — першапачатковыя. Будзе гэта прынята ці не... І я лічу, што гэта няправільна, бо ў гэтым выпадку будзе галасаванне грашыма — можаш ты быць кандыдатам ці не можаш”.
Сяргей Калякін лічыць, што ні ў чым не саступае астатнім прэтэндэнтам.
Сяргей Калякін: "Я расцэньваю свае шансы гэтак жа, як і ўсіх астатніх. Па-першае, для гэтага як мінімум трэба прыняць рашэнне, што я буду вылучацца ў адзіныя кандыдаты — а я такога рашэння яшчэ не прымаў. Другое — я лічу, што маю дастатковы вопыт і веды, і арганізатарскія здольнасці, каб не саступаць ніводнаму з кандыдатаў”.
Кандыдатам ад АДС можа паспрабаваць вылучыцца і былы палітвязень Аляксандр Казулін, які надзелены правам прадстаўляць інтарэсы АДС на міжнароднай арэне. Праўда, сам палітык цяпер скептычны.
Аляксандр Казулін: “Вы ведаеце, калі сітуацыя не памяняецца, не памяняецца выбарчае заканадаўства, то які сэнс удзельнічаць у выбарах, складаючы проста дэкарацыю для спектакля...”
Варта дадаць, што і судзімасць у Казуліна дагэтуль не знятая.
На думку палітолага Юрыя Чавусава, паўторыцца сітуацыя чатырохгадовай даўнасці і кандыдатаў ад апазіцыі будзе некалькі.
Юрый Чавусаў: “Я думаю, будзе некалькі дэмакратычных кандыдатаў, якія будуць спрабаваць скарыстацца брэндам “адзінага кандыдата”, будзе некалькі адзіных, таму што ўсе памятаюць, як мала каму вядомы Мілінкевіч у 2005 годзе праз колькі дзён пасля Кангрэса авалодаў такім рэйтынгам, які не сніўся любому іншаму”.
Структур, здольных сабраць неабходны мінімум — 100 тысяч подпісаў, у Беларусі мала. І хоць АДС з’яўляецца такой структурай, цяпер, калі “адбываецца пэўнае перафарматаванне апазіцыйных сілаў”, дзеяздольныя сілы будуць перацякаць “пад” Аляксандра Мілінкевіча, лічыць палітолаг.
Магчымы варыянт, калі Аляксандр Мілінкевіч, будучы дэ-юрэ адзіным кандыдатам ад АДС, стане адзіным кандыдатам дэ-факта: на яго будуць працаваць усе дзеяздольныя структуры, скажам, партыя БНФ.
Ёсць яшчэ адзін гулец на гэтым полі — “Еўрапейская кааліцыя”. Адзін з лідэраў Мікола Статкевіч гаворыць, што гатовы на перамовы з АДС. Калі будуць гарантыі немагчымасці фальсіфікацый выбараў адзінага.
Мікола Статкевіч: “У нас толькі два пытанні: еўрапейская інтэграцыя — ці будзе там як мэта заяўлена на Кангрэсе, і другое — празрыстая і справядлівая форма склікання Кангрэса. Гэта ж тычыцца і працэдуры абрання адзінага — яна павінна быць устойлівай да працэдуры фальсіфікацый адзінага. Унутраных фальсіфікацый”.
“Еўрапейская кааліцыя”, куды ўваходзяць аргкамітэты БСДП (Народная Грамада), БСДП (Свабода), Партыі свабоды і прагрэсу, камітэт салідарнасці “Разам”, “Малады фронт”, збіраецца вылучаць свайго “адзінага”. БСДП (Свабода) прыняў рашэнне вылучыць кандыдатам Сяргей Скрабца, Народная Грамада пакуль не вызначалася з прэтэндэнтам, хаця ніхто не сумняваецца — пойдзе Мікола Статкевіч.
Такім чынам, пакуль у апазіцыі як мінімум тры адзіных кандыдата: ад АДС, ад “Еўрапейскай кааліцыі” і Аляксандр Мілінкевіч. Сяргей Калякін гаворыць, што збяруць мінімум подпісаў самае большае — тры-чатыры кандыдаты.
Фота: Telegraf.by