Коля Лукашэнка не патрапіў у аквапарк
Напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню ў СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што візіт прэзідэнта пачнецца з наведвання аквапарку.
Аднак, як высветлілася, гэта былі толькі чуткі, прычым, паводле некаторых меркаванняў, створаныя беларускімі апазіцыянерамі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў журналіст “Літоўскага Кур’ера” Дзяніс Тарасенка.
Дзяніс Тарасенка: “Наколькі я ведаю, гісторыя з аквапаркам — гэта байка. Яна з’явілася ад жарту апазіцыянераў, якія былі напярэдадні візіту прэзідэнту Беларусі і якія пажартавалі, што сын Мікалай — гэта наш саюзнік, бо ён наведае разам з прэзідэнтам аквапарк і, можа быць, скажа: “Тата, давай на Захад”.