Конкурс на першы гімн горада абвешчаны ў Гродне
Прыняць удзел у конкурсе прапанавалі ўсім ахвочым. Пераможцы абяцаюць грашовы прыз.
Свой варыянт твору — музыку і словы — можна падаць у гарвыканкам да 15 сакавіка 2015 года. Увесну заяўкі вынесуць на грамадскае абмеркаванне. Упершыню гімн будзе выкананы ў часе травеньскіх святаў, інфармуе БЕЛТА.
Тэкст гімну павінен быць на рускай або на беларускай мове і складацца як мінімум з двух куплетаў і прыпеву. Аўтарам раяць падкрэсліць у тэксце ўнікальнасць і індывідуальнасць горада. Мелодыя павінна быць лёгкай для запамінання, даступнай для масавага выканання і ўрачыстай.