Консульства Эстоніі ў Маскве спыняе працу
Консульства Эстоніі ў Маскве спыняе працу з меркаванняў бяспекі. Пра гэта сёння паведаміла эстонская амбасада ў Расіі.
Па словах прэс-аташэ амбасады Франэка Персідскага, консульства не адновіць працу пакуль дыпламатычнай місіі не будзе забяспечана бяспека.
Учора пікет каля эстонскай амбасады ў Маскве супраць зносу помніка Воіну-Вызваліцелю ў Таліне ператварыўся ў стыхійны мітынг.
Удзельнікі акцыі заяўляюць, што гатовыя "блакаваць працу амбасады і не выпускаць амбасадара да таго часу, пакуль яна не згадзіцца з'ехаць з Расіі. Насупраць будынка амбасады ў Маскве быў разгорнуты намётавы гарадок, дзе правялі ноч каля 100 чалавек.
У Пскове сёння да эстонскага консульства каля 30 чалавек прынеслі драўляную труну. Па звестках праваахоўных органаў, людзі разгарнулі расцяжкі з пагрозамі ў адрас эстонскага прэм'ера Андруса Ансіпа і паспрабавалі правесці несанкцыянаваны пікет.
Міліцыя гэтую акцыю спыніла.
Lenta.ru