Кошт квітка на фінал Еўра-2008 даходзіць да 3500 еўра
Сёння на венскім стадыёне «Эрнст Хаппэль» адбудзецца фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Іспаніі і Нямеччыны. Усё месцы на арэне, якая змяшчае 55 655 гледачоў, будуць занятыя. Па паведамленнях інфармагенцтваў, напярэдадні фіналу квіткі можна было набыць толькі ў перакупнікаў, якія ўзнялі кошты – квіток вартасцю 160 еўра сыходзіць за 700, а запаветны квіток на самыя лепшыя месцы прадаецца за 3,5 тыс. еўра.
Большасць адмыслоўцаў аддаюць перавагу нямецкай дружыне, якая тройчы станавілася чэмпіёнам кантынента (у 1972, 1980 і 1996 гадах) і столькі ж раз валодалі тытулам чэмпіёна свету (1954, 1974, 1990). Іспанцы ўсяго раз станавіліся лепшымі ў Старым Свеце - у далёкім 1964 году.
На цяперашнім чэмпіянаце зборная Нямеччыны ў групавым турніры выйграла ў палякаў 2:0 і аўстрыйцаў, але саступіла харватам 1:2. У чвэрцьфінале падапечныя Йоахіма Лёва апынуліся мацнейшымі за партугальцаў – 3:2, а ў паўфінальным паядынку з тым жа лікам абгулялі турэцкіх футбалістаў.
Зборная Іспаніі пакуль не ведае параз - на папярэднім этапе каманда дасведчанага настаўніка Луіса Арагонэса перайграла расіян 4:1, грэкаў і шведаў – па 2:1. У чвэрцьфінальным матчы з дзеючымі
чэмпіёнамі свету італьянцамі іспанцы перамаглі ў серыі пасляматчавых пенальці 4:2 (асноўны і дадатковы час – 0:0), а ў паўфінале ізноў перайгралі зборную Расіі на гэты раз з лікам 3:0. Да гэтага зборныя Нямеччыны і Іспаніі сустракаліся паміж сабою 19 раз – нямецкая каманда перамагала ў васьмі гульнях, пяць раз мацнейшымі былі іспанцы, а яшчэ ў шасці паядынках былі зафіксаваныя нічые.
Вырашальную гульню Еўра-2008 будзе судзіць брыгада арбітраў з Італіі на чале з 40-гадовым Раберту Разэцці. На цяперашнім першынстве кантынента ён абслугоўваў два паядынкі – матч адкрыцця Швейцарыя – Чэхія (0:1) і Расія – Грэцыя (1:0).
Беларускія аматары футбола змогуць убачыць сённяшнюю фінальную сустрэчу, пачынальна з 21.30 у прамым эфіры тэлеканала ОНТ.
БелТА