Кошт нафты зноў падае
Кошт нафты пачаў падаць. Цана снежаньскіх ф’ючэрсаў на марку Brent на лонданскай біржы заставалася амаль на ўзроўні закрыцця чацвярга і каштавала крыху больш за 44 долара за барэль.
Ф’ючэрсы на нафту WTI таксама трохі звалілася. Па выніках таргоў Нью-ёркскай таварнай біржы, гэтая нафта цяпер каштуе 41,5 долара за барэль.
На думку аналітыкаў, падзенне ніжэй за 40 долараў за барэль — толькі пытанне часу. Так адбываецца з-за таго, што лішак на амерыканскім рынку нафты застаецца на высокім узроўні. Паводле дадзеных Міністэрствам энергетыкі ЗША, якія былі апублікаваныя 12 лістапада, запасы нафты ў амерыканскіх сховішчах павялічыліся на 4,2 млн бараляў, інфармуе РБК.
Фота: emaze.com