Кошты на АЗС зноў растуць: самы танны бензін цяпер — 1,55 руб

Кошты на АЗС зноў растуць: самы танны бензін цяпер — 1,55 руб

Кошты на АЗС зноў растуць. Як паведамляе прэс-служба канцэрна “Белнафтахім” , з 12 траўня усе віды паліва даражэюць на 1 капейку і цэннікі на запраўках будуць наступныя: АІ-92-К5-Еўра — 1,55 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,66 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,87 руб., ДП — 1,66 руб.

У канцэрне адзначаюць, што на 11 траўня ад пачатку года кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ узрос на 18,1%, а рознічныя кошты на паліва — у сярэднім на 7,2%, таму іх зноў павышаюць. Рост коштаў адбываецца амаль кожны тыдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі