Кошты на бензін у Літве знізіліся да беларускага ўзроўню

Кошты на бензін у Літве знізіліся з 1,59 долара да 1,39 і амаль дасягнулі беларускіх.  Зніжэнне коштаў на бензін у Літве пачалося ад пачатку сусветнага крызісу, калі пачалі падаць кошты на нафту. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар кампаніі “Мажейкяй Нафта” Яцэк Ян Комар:

“Яшчэ перад крызісам, калі самы высокі кошт на нафту быў 140 долараў за барэль, цана бензіну дасягнула амаль 4 літаў. Сёння, калі кошт недзе 98 долараў за барэль, цана бензіна каля 3.5 літа на бензакалонках”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі