Кошты на бензін узрастаюць яшчэ на 1 капейку

Кошты на бензін узрастаюць яшчэ на 1 капейку

У Беларусі зноў павышаюць кошты на бензін. Як паведамляе прэс-служба канцэрна “Белнафтахім”, з 22 верасня яны ўзрастаюць на 1 капейку і будуць такія: АІ-92-К5-Еўра —  1,57 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,67 рубля, АІ-98-К5-Еўра —  1,89 рубля, ДП —  1, 67 рубля.

Павышэнне коштаў матывуюць узмацненнем знешніх рызыкаў, якія абумоўліваюць рост каціровак нафты, аслабленнем беларускага рубля і неабходнасцю папярэдзіць фінансавыя рызыкі для айчынных НПЗ перад чарговым этапам “падатковага манеўра”.

Мінулым разам кошты павышаліся таксама на адну капейку тыдзень таму, 15 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі