Космас-ТВ адключае расійскія тэлеканалы па распараджэнні Мінінфармацыі

Чуткі пра тое, што з першага красавіка адключаецца вяшчанне расійскіх каналаў, пацвердзіліся. Як паведамілі Еўрарадыё ў Космас-ТВ, распараджэнне на адключэнне яны ўжо атрымалі ад Міністэрства інфармацыі. Космас–ТВ: “Паступіла афіцыйная інфармацыя, што па распараджэнні Міністэрства інфармацыі РБ вяшчанне гэтых каналаў: 1канал – сусветная сетка, НТВ–МИР, ТВЦ, РЕН-ТВ, яшчэ там шэраг каналаў — будзе адключана. У сувязі з тым, што там змяніўся закон аб парадку выдачы дазволу на распаўсюджанне прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі”.

Аднак у самім міністэрстве аб адключэнні казаць па-ранейшаму адмаўляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі