Кожны чацвёрты сталічны шлюб — з іншаземцамі
Самыя папулярныя замежныя жаніхі і нявесты 2009 года ў сталіцы — грамадзяне Расіі. Што тычыцца грамадзян заходніх краінаў, то найбольш часта мінчукі бяруцкь шлюб з італьянцамі, ізраільцянамі, немцамі ды французамі, паведаміла Еўрарадыё загадчыца Мінскага гарадскога дома шлюбаў Надзея Рэуцкая. Надзея Рэуцкая: “У 2009 годзе ў нас зарэгістраваныя іншаземцы — прадстаўнікі з 65 краін, усяго 452 шлюбы. Кожны год прыкладна таксама, кожны чацвёрты шлюб — з іншаземцамі. Больш за ўсё ў нас жаніхоў і нявест з Расіі — прыкладна палова жаніхоў і палова нявест”.
Сустракаюцца і шлюбы з грамадзянамі Кітая, В’етнама, Кувейта, Новай Зеландыі і Нігерыі. Большасць з іх — гэта жаніхі, а вось замежныя нявесты сустракаюцца значна радзей.
Цікава, што для замежнікаў супрацоўнікі Дома шлюбаў могуць правесці спецыяльную цырымонію. Напрыклад, дадаць да марша Мендэльсона нацыянальную музыку жаніха ці нявесты. Пакуль гэтая паслуга бясплатная, аднак тарыфы на яе ўжо рыхтуюцца.