Кожны дзясяты ліфт у Баранавічах адпрацаваў свой тэрмін карыстання

З-за сканчэння тэрміну эксплуатацыі ў 6-павярховым будынку Баранавіцкага райвыканкаму спынілі працу ліфтаў.
Цяпер і чыноўнікі, і наведвальнікі вымушаныя падымацца пехам. Між тым, на 4-м паверху будынка размешчаныя натарыят, сектар аздараўлення, на пятым – землеўпарадкаванне і гарадская архітэктура.

Сталым і непаўнаспраўным людзям дабрацца да чыноўнікаў стала цяжэй. Тэрмін службы ліфтаў – 25 год, райвыканкамаўскім ліфтам – ужо 31. Рамонт іх практычна немагчымы.

Цяпер у Баранавічах 70 ліфтаў з 700 адпрацавалі свой тэрмін карыстання. Адзін новы ліфт з мантажам каштуе каля 60 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі