Кожны пяты беларус гатовы эміграваць

Апытанне службы Gallup, праведзенае ў 82 краінах свету, паказала, што 26% іх жыхароў гатовыя эміграваць. Гэта значыць, фактычна, чвэрць насельніцтва Зямлі незадаволеная сваімі дзяржавамі. Паводле даследавання, 20% беларусаў гатовыя з'ехаць з краіны, такая самая сітуацыя ў эстонцаў і кіргізаў. У іншых пастсавецкіх краінах сітуацыя выглядае наступным чынам: з Малдовы гатовыя з'ехаць 34%, з Азербайджана - 28%, з Грузіі - 26%, з Украіны - 25%, з Арменіі - 23%, з Літвы - 22%, з Латвіі - 19%, з Расіі - 17%, з Казахстана - 13%, з Таджыкістана - 12%

Найбольш моцныя чамаданныя настроі ў Сьера-Леанэ, дзе за мяжу гатовыя перабрацца 65% апытаных. Такое жа рашэнне ў любы момант здольныя прыняць больш паловы жыхароў Гаяны (60%), Конга (59%).

Для параўнання, цяпер у Іране пражывае 30% патэнцыйных эмігрантаў, у Вялікабрытаніі і Нямеччыне - па 27%, у Ізраілі - 20% у Францыі - 18%, у Японіі - 12%.

Традыцыйна лічыцца, што часцей за ўсё за мяжу перабіраюцца маладыя людзі, зацікаўленыя ў падвышэнні свайго ўзроўня жыцця, а таксама тыя, у якіх ужо ёсць сваякі за мяжой.

Навіны ТУТ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі