Кожны восьмы жыхар Гомельшчыны захварэў на грып ці ВРЗ
Кожны восьмы жыхар Гомельскай вобласці захварэў на грып ці вострае рэспіраторнае захворванне (ВРЗ). Як паведамляе БелаПАН, за месяц эпідэмічнага ўздыму захворвання — з 2 лістапада па 1 снежня — у вобласці зарэгістравана 178.723 выпадкі грыпу і ВРЗ. 6099 чалавек былі шпіталізаваныя. За 1 снежня зарэгістравана 3524 выпадкі грыпу і ВРЗ. Па звестках на 2 снежня, у трох школах вобласці быў прыпынены навучальны працэс.
Па-ранейшаму няма афіцыйнай інфармацыі пра колькасць захворванняў на грып A/H1N1 і пнеўманію. Толькі па стане на 10 лістапада кіраванне аховы здароўя паведамляла пра восем памерлых ад пнеўманіі. Разам з тым, галоўлекар Мазырскай цэнтральнай паліклінікі Ігар Баранаў казаў пра 500 выпадкаў пнеўманіі і дзевяцярых жыхароў раёна, якія памерлі ад пнеўманіі,. Ён жа згадваў пра тое, што ў раёне зарэгістравана сем выпадкаў грыпу A/H1N1.