КПРФ прызнала неабгрунтаваным абвяшчэнне "малочнай вайны" Мінску

Расійскія камуністы бачаць больш палітычных, чым эканамічных прычынаў у "малочнай вайне" паміж Расмяй і Беларуссю. Камуністычны дэпутат Дзярждумы Вадзім Салаўёў заявіў, што малочная прамысловасць у Расіі разваленая і без таннага беларускага малака, чыя вытворчасць падтрымліваецца дзяржавай, папросту не абыйсціся. Па ягоных словах, беларускае малако добрай якасці, і кошты на яго значна ніжэй, чым на расійскае. Салаўёў лічыць, што патрэбныя сур'ёзныя высілкі, каб да беларускага ўзроўню падняць расійскую малочную гаспадарку. Ён мяркуе, што Расія будзе вымушаная адкрыць рынак для беларускага малака, інакш не толькі расійскі спажывец шмат страціць, але і краіна страціць апошняга саюзніка ў Еўропе.

Як адзначае газета "Известия", міністр сельскай гаспадаркі Алена Скрынік паспрабавала супакоіць расіян тым, што кошты на малочную прадукцыю ў Расіі ні ў якім разе не паднімуцца ў сувязі з абмежаваннем паставак малака з суседняй краіны. Па яе словах, рэалізоўвацца будзе расійскае малако. На расійскім рынку беларуская малочная прадукцыя займала 15%, таму спыненне паставак з Беларусі — некрытычнае для Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі