"Краіна становіцца ядзернай дзяржавай": Лукашэнка адкрыў БелАЭС

Лукашэнка на БелАЭС / Пул первого 
Лукашэнка на БелАЭС / Пул первого 

"Усё так будзённа, як быццам метро пабудавалі. Гістарычны момант — краіна становіцца ядзернай дзяржавай", — заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на адкрыцці БелАЭС.

Электрычная магутнасць энергаблока паднятая да 400 МВт, то бок рэактар ​​працуе на 40%. Паступова магутнасць падвысяць да праектнай — 1190 МВт. Першы энергаблок плануюць увесці ў прамысловую эксплуатацыю ў першым квартале 2021 года.

Падчас размовы Лукашэнкі з кіраўніком Расатама Аляксеем Ліхачовым зайшла гаворка аб магчымасці ўзвядзення яшчэ адной АЭС, перадаюць дзяржаўныя СМІ:

— Калі мы захочам пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю ў Беларусі. На ўсходзе, да прыкладу, ці на поўдні? Даражэй будзе, чым тут паставіць два блокі? — пацікавіўся Лукашэнка.

— На гэтай пляцоўцы будзе танней адназначна, — адказаў Ліхачоў. — Калі сюды прыбудоўваць — танней. Калі будаваць у чыстым полі — вядома, будзе даражэй.

Нагадаем, Беларусь пабудавала АЭС побач з Астраўцом ў Гродзенскай вобласці за кошт расійскага крэдыту. Станцыя складаецца з двух энергаблокаў, агульная магутнасць — 2,4 тыс. МВт. Плануецца, што БелАЭС зможа вырабляць 18 млрд кВт⋅ч электраэнергіі ў год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі