Краіны АДКБ сёлета плануюць падпісаць тры новыя дамовы па КСАР

Краіны Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ) плануюць у 2010 годзе падпісаць тры новыя дамовы па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання (КСАР). Пра гэта заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, перадае БЕЛТА. Па словах Бардзюжы, асноўным напрамкам дзейнасці нашай АДКБ сёлета стане прыняцце другога пакета дакументаў па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання. У гэты пакет уваходзяць тры дамовы, якія вызначаюць статут сіл і сродкаў, парадак прыняцця рашэнняў, парадак фармавання гэтых сіл, а таксама розныя пытанні юрысдыкцыі.

Акрамя таго, у 2010 годзе ў рамках АДКБ пройдзе некалькі вучэнняў з удзелам узброеных сіл, органаў правапарадку і бяспекі, а таксама МНС. У прыватнасці, вучэнне з ужываннем ваеннага складніку Калектыўных сіл хуткага рэагавання адбудзецца на палігоне Чабаркуль у Чалябінскай вобласці Расіі. Там жа мяркуецца правесці вучэнні з удзелам структур МУС, органаў бяспекі і МНС дзяржаваў АДКБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі