Крэдыторы вырашылі ратаваць Віцебскі футравы камбінат

Сход крэдытораў Віцебскага футравага камбінату зацвердзіў рашэнне аб правядзенні працэдуры санацыі. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага полацкага карэспандэнта.

“Не так даўно ў дачыненні адзінага ў Беларусі прадпрыемства гэткага кшталту была распачатая справа аб банкруцтве. Падставай для гэтага кроку стала цяжкае фінансавае становішча камбіната.


Але зараз вырашана паспрабаваць выправіць сітуацыю. У прыватнасці, прапануецца перагледзець штатнае распісанне, за кошт чаго будзе атрымана дадаткова каля 50 мільёнаў рублёў на год.


Яшчэ 300 мільёнаў паспрабуюць атрымаць за кошт продажы чатырох будынкаў з комплексу камбіната. Разлічваюць віцебскія футравікі і на дапамогу канцэрна “Беллёгпрам”. Але канчатковае рашэнне будзе за гаспадарчым судом, які мусіць зацвердзіць рашэнне крэдытораў аб санацыі прадпрыемства.


Валерый Зуеў, Еўрарадыё, Полацк”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі