Крэмль можа абнародаваць невядомыя выказванні Лукашэнкі
Крэмль можа разгалосіць выказванні Аляксандра Лукашэнкі, якія зацікавяць міжнародную супольнасць, паведамляе агенцтва newru.com. Так кіраўніцтва Расіі зрэагавала на заявы беларускага лідэра наконт магчымасці прызнання незалежнасці Паўднёвай Асетыі і Абхазіі. Са словаў памочніка прэзідэнта Расеі Сяргея Прыходзькі, можа быць абнародаваная тая частка стэнаграмы паседжання АДКБ, дзе Лукашэнка якраз выказваецца на тэму незалежнасці Паўднёвай Асетыі і Абхазіі. Таксама Крэмль мае іншыя выказванні кіраўніка Беларусі, якія раней не разгалошваліся.