Крэмль не кампенсуе "Газпраму" зніжку за газ для Беларусі

Крэмль не кампенсуе "Газпраму" зніжку за газ для Беларусі

Дамоўленасці паміж Мінскам і Масквой не прадугледжваюць, што "Газпрам" атрымае якую-небудзь кампенсацыю за пастаўкі газу ў Беларусь. І гэта пры тым, што расійская кампанія робіць зніжку на пастаўкі газу ў нашу краіну. Пра такую заяву расійскага міністра энергетыкі Аляксандра Новака паведамляе сайт pronedra.ru

Па словах расійскага чыноўніка, падпісаныя і агучаныя пагадненні з'яўляюцца карпаратыўнымі. Бакамі дамовы ў іх выступаюць Беларусь як замоўца і "Газпрам" як пастаўшчык паліва.

Беларусь пералічыла расійскай кампаніі запазычанасць у 726 мільёнаў долараў. У адказ на гэта "Газпрам" пайшоў на кампраміс. 

Газавая спрэчка, якая цягнулася з пачатку 2016 года, была ўрэгуляваная падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на пачатку красавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі