Крэмль пацвердзіў, што можа апублікаваць стэнаграму Лукашэнкі

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Крамля Аляксей Громаў пацвердзіў, што Масква можа апублікаваць стэнаграму з абяцаннямі кіраўніка Беларусі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію. Як паведамляе РІА "Новости", 18 жніўня ў гутарцы з журналістамі Громаў аспрэчыў паведамленні некаторых СМІ пра тое, што Дзмітры Мядзведзеў нібыта незадаволены выказваннямі свайго памочніка Сяргея Прыходзька на гэту тэму.

Па словах Громава, адміністрацыя прэзідэнта Расіі ды іншыя замежнапалітычныя структуры працуюць толькі па ўказаннях кіраўніка дзяржавы.

Заява Прыходзькі зробленая па прамым указанні прэзідэнта Расіі, падкрэсліў высокапастаўлены расійскі чыноўнік.

Нагадаем, 14 жніўня Сяргей Прыходзька паведаміў пра гатовасць Крамля апублікаваць стэнаграму з выказваннямі Лукашэнкі па Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі