Крэмль: Рашэння аб выдачы Беларусі дадатковага 1 млрд. долараў яшчэ няма
У Крамлі не пацвярджаюць заяву Аляксандра Лукашэнкі, што прынятае рашэнне выдаць Беларусі ў лютым 2009 года дадатковы транш крэдыту ў памеры 1 млрд долараў. Пра гэта паведамляе "РІА Новости" са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Па словах прадстаўніка Крамля, ёсць тоьлкі даручэнне кіраўнікам цэнтрабанкаў дзвюх краінаў распрацаваць гэтае пытанне, але канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.
Нагадаем, што ў гутарцы з журналістамі А.Лукашэнка паведаміў: падчас яго перамоваў з Дзмітрыем Мядзведзевым у Маскве 22 снежня расійскі бок пацвердзіў, што ў лютым вылучыць Беларусі другой транш крэдыту ў памеры 1 млрд долараў для падтрымкі і стабілізацыі беларускага рубля.
Дамову аб выдачы Беларусі на працягу 2008—2009 гадоў крэдыту ў памеры 2 млрд долараў падпісалі 13 лістапада ў Маскве віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын і міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. Крэдыт выдаецца тэрмінам на 15 гадоў з адтэрміноўкай пагашэння асноўнай пазыкі на пяць гадоў па стаўцы LIBOR плюс 3% гадавых.
Першы транш крэдыту ў памеры 1 млрд долараў паступіў на рахунак Мінфіна Беларусі 18 лістапада. Другая частка, як было заяўлена пасля падпісання дамовы, павінна быць прадстаўленая да 28 лютага 2009 года пасля распрацоўкі плану сумесных дзеянняў у галіне эканомікі.
БелаПАН