Крэйг Дэвід вяртаецца на сцэну

Адзін з самых паспяховых дзеячаў брытанскага R'n'B Крэйг Дэвід збіраецца вярнуцца да актыўнай творчай дзейнасці пасля трохгадовага перапынку.  Паводле Music-News, у канцы сакавіка з'явіцца пяты за ўсю кар'еру выканаўцы альбом пад назвай "Signed Sealed Delivered". Як распавёў сам Дэвід, адразу ж пасля выхаду альбома ён запіша сінгл.

Нагадаем, што Крэйг Дэвід на сёння мае 13 мільёнаў прададзеных асобнікаў альбомаў па ўсім свеце і плацінавыя альбомы ў дваццаці краінах.

Фота: roguemag.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі