Кроў беларускіх донараў можа пайсці на экспарт
Праз два гады ў Беларусі плануюць пачаць вытворчасць прэпаратаў крыві. Цяпер на іх набыццё за мяжой трацяць каля 6 мільёнаў еўра. Гэта пры тым, што на сёння ў краіне дастатковы запас донарскай крыві — болей за 2 літра на 100 чалавек, што ёсць найлепшым паказнікам у СНД. У перспектыве кроў плануюць нават пастаўляць на экспарт, паведамляе тэлеканал СТВ. Таксама ў Беларусі з’явіцца новае заканадаўства аб донарстве. У прыватнасці, у законе прапішуць такія паняцці як абарона пацыента і кампенсацыя шкоды. Для пералівання таксама спатрэбіцца згода хворага ці яго блізкіх сваякоў.