Крыкуноў, Занкавец, Мікульчык і Захараў — кандыдаты ў трэнеры зборнай

Нагадаем, што пасля ЧС-2014 у Мінску зборную Беларусі пакінуў Глен Хэнлан, які ўзначаліў зборную Швейцарыі.



У якасці яго пераемнікаў на трэнерскім савеце ФХРБ у ліку магчымых кандыдатаў акрамя Крыкунова былі названы таксама Эдуард Занкавец, Алег Мікульчык і Міхаіл Захараў, паведамляе by.tribuna.com.



Пытанне пра новага галоўнага трэнера зборнай будзе разглядацца на бліжэйшым пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея, якое папярэдне прызначанае на 11 чэрвеня.



Дарэчы, Уладзімір Крыкуноў ужо працаваў са зборнай Беларусі і выводзіў яе ў паўфінал алімпійскага хакейнага турніру ў Солт-Лэйк-Сіці-2002.



Фота — champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі