Крым будзе вернуты сілай і дыпламатыяй — кіраўнік украінскай разведкі

Кірыл Буданаў / прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны
Кірыл Буданаў / прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны

Украіна будзе вяртаць акупаваны Крым кмбінаваным шляхам — і сілай, і дыпламатыяй. Пра гэта кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв'ю Liga.net.

"Але без сілы нічога не будзе. Нашы падраздзяленні зойдуць туды са зброяй у руках", — падкрэсліў ён.

Таксама Буданаў паркаментаў асцярогі, якія выказваюць у заходніх краінах, што Крым стане "чырвонай лініяй". Па словах кіраўніка разведкі, яму не цікава слухаць меркаванні людзей, якія не адлюстроўваюць пазіцыю ўкраінскага народа.

"Я маю супрацьлеглае меркаванне. Мы вернем назад усе страчаныя тэрыторыі. Украіна з'яўляецца краінай, прызнанай у межах 1991 года. Хто з гэтым не згаджаецца — не згаджаецца са светапарадкам, які існуе з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны і з новымі прынцыпамі ААН", — заявіў у адказ Буданаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі