Кубак Дэвіса: Беларусь яшчэ раз прайграла Славаччыне

У заключным паядынку матча Кубка Дэвіса, які праходзіў на кортах мінскага Палацу спорту, сустрэліся другія ракеткі каманд. Беларус Сяргей Бетаў саступіў славаку Марціну Кіліжану — 6:7 (2:7), 2:6, паведамляе БЕЛТА. Заключная сустрэча ўжо не мела турнірнага значэння, таму па ўзаемнай дамоўленасці яна праводзілася да дзвюх выйграных партыяў. Вынік матчу — 4:1 на карысць Славаччыны. Беларусь такім чынам выбыла ў 2-ю групу Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса, дзе выступіць упершыню з 1998 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі