Кубак Гагарына прывезлі ў Мінск (фота)

Кубак Гагарына прывезлі ў Мінск (фота)

У Мінск прывезлі галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай лігі. 23-24 студзеня Кубак Гагарына быў выстаўлены ў спецыяльнай зоне ў гандлёвым цэнтры "Замак", інфармуе БЕЛТА.

Кубак Гагарына ўручаецца пераможцу плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. Узнагарода вырабленая з 19 кг срэбра 925-й пробы.

Звонку Кубак пакрыты пазалотай, па крузе ўпрыгожаны маленькімі шайбамі, на якіх выгравіраваныя назвы камандаў-пераможцаў, а на спецыяльных шыльдачках — імёны і прозвішчы хакеістаў, трэнераў і кіраўнікоў клубаў, якія станавіліся ўладальнікам Кубка. На дне намаляваная эмблема лігі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі