Куляшоў: Удзельнікаў несанкцыянаваных акцый неабходна затрымліваць
Удзельнікаў несанкцыянаваных вулічных акцый неабходна затрымліваць. За гэта выступае міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.
"Калі ў мяне будзе індульгенцыя не выконваць нормы дзейнага заканадаўства, тады я іх не буду выконваць. На сёння ў мяне такой індульгенцыі няма", — падкрэсліў кіраўнік МУС.
Як нагадвае БелаПАН, кожны месяц 16 чысла апазіцыя праводзіць акцыю салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі. 16 кастрычніка спецназ разагнаў акцыю праз дзве хвіліны пасля яе пачатку.
Удзельнікі былі затрыманыя на некалькі гадзін. Акрамя таго, як і месяц назад, спецназаўцы перашкаджалі працаваць журналістам.