Купюра ў 500 рублёў з'явілася ў абарачэнні (фота)

Купюра ў 500 рублёў з'явілася ў абарачэнні (фота)

У Беларусі ў абарачэнні з'явілася купюра ў 500 рублёў (каля 250 долараў на сённяшні дзень). Гэта пакуль што самая вялікая паводле наміналу купюра ў нашай краіне.

Фотаздымак купюры ў Інстаграме абнародаваў Пётр Кузняцоў.

"Сёння такое вось далі ў "Беларусбанку". І мне стала цікава. Нібыта, размова была, што ў абарачэнне іх не выпускаюць, толькі юрыдычным асобам па заяўках. А мне далі дзве такія патрапаныя паперкі, месцамі надарваныя, што ў мяне склалася ўражанне, нібы яны ходзяць ужо пару гадоў як альбо з імі ў сховішчы Нацбанка чалавек гэтак сто фоткаліся і рабілі сэлфі...", — зазначыў аўтар фота.

Дарэчы, раней у Нацбанку сапраўды заяўлялі, што шырокае абарачэнне купюраў у 200 і 500 рублёў не плануецца. Паведамляся, быццам іх можна атрымаць у касах Нацбанка і камерцыйных банках толькі паводле спецыяльнага запыту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі