Курапаты ўпадабалі наркаманы (фота)
Курапаты ўпадабалі наркаманы, гэта высветлілася ў час штогадовай прыборкі ўрочышча актывістамі "Правага Альянсу". Як распавёў Еўрарадыё лідэр арганізацыі Юрась Карэтнікаў, побач з традыцыйнымі бутэлькамі і недакуркамі хлопцы ўбачылі выкарыстаныя шпрыцы, шклянкі з-пад ацэтону, скрываўленую вату ды рэшткі насення мака.
Карэтнікаў: "Відавочна, што на брацкай магіле беларусаў, побач з крыжамі, наркаманы варылі сваё зелле, а пасля тут жа ўжывалі наркотык. Так Курапаты сталіся сведкам яшчэ аднаго генацыда: на змену сталінскай камуністычнай заразе прыйшла наркатычная чума, замест стрэлу ў патыліцу - укол у вену".