Курс долара на мінскіх рынках дасягнуў 3 тысяч рублёў

У аўторак курс долара на мінскіх рынках дасягнуў 3 тысяч рублёў за 1 долар. Аднак асноўная маса гандляроў выкарыстоўвае эквівалент у 2.750—2.800 рублёў за долар.
Тым часам у абменных пунктах Мінска максімальны курс куплі долара раніцай 6 студзеня склаў 2.695 рублёў, максімальны курс продажу — 2.708 рублёў.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 6 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара не змяніўся і застаўся на ўзроўні 2.655 рублёў. Таргі па еўра і расійскім рублі 6 студзеня на БВФБ не праводзіліся.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі