Курс долара ў 2010 годзе па ўказе прэзідэнта будзе 2500 рублёў?
Бо толькі ў такім выпадку сярэднемесячны заробак па краіне стане 500 долараў Днямі кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, згодна з якім сярэднемесячны заробак да канца 2010 года павінен дасягнуць 500 долараў. А для гэтага указам “Аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год” прадпісваецца дасягнуць тэмпа роста заработнай платы 13-14% пры індэксе спажывецкіх коштаў 9-10%.
Вось толькі эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што гэта немагчыма. Прынамсі, пры тым курсе долара, які ў нас ёсць сёння.
Сяргей Чалы: “Калі мы зробім усё магчымае, возьмем максімальныя параметры — максімальную інфляцыю, якую мы атрымаем, максімальны рост рэальнай заработнай платы, максімальнае ўмацаванне беларускага рубля да кошыка валют, то ўсё адно мы не атрымаем 500 долараў. Для таго, каб атрымаць 500, неабходна, каб у нас быў долар на канец наступнага года 2500. Каб рубель вырас практычна на 10 адсоткаў”.
А долар, кажа эканаміст, у наступным годзе будзе, наадварот, усё больш умацоўвацца.
Сяргей Чалы: “Па-першае, я думаю, што долар будзе расці ў наступным годзе ў адносінах да іншых валют. А па-другое, і кошык спажывецкі будзе даражэць. Такім чынам, беларускі рубель будзе слабець. І ніяк 500 долараў пры гэтым не атрымліваецца — не сыходзяцца лічбы. Як указам можна падпісваць тыя лічбы, якія арыфметычна не атрымліваюцца, я не вельмі сабе ўяўляю”.
Гэта пры тым, што па іншых лічбах і параметрах прагнозаў у Сяргея Чалага заўваг амаль няма.
Сяргей Чалы: “Хутчэй за ўсё, 500 долараў — гэта з серыі перадвыбарнага піару. Бо параметры, закладзеныя ў асноўных напрамках, за выключэннем вельмі аптымістычнага росту ўнутранага валавога прадукта на 11-13%, там, у цэлым, і бюджэт нядрэнны, і больш-менш дасягальныя параметры па знешнім гандлі. Але хто будзе адказваць за невыкананне? Бо ў нас ужо не першы раз назіраюцца такія рэчы, калі даюцца ўказанні ўзаемавыключальныя. Потым, відаць, будуць вырашаць — што выконваць і за што караць”.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, па чыёй віне ва ўказ прэзідэнта трапіла “арыфметычнае несупадзенне лічбаў”. Перш за ўсё звярнуліся ў Нацыянальны банк, ад якога залежыць курс долара ў нашай краіне. Але, паводле слоў кіраўніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Анатоля Драздова, яны не прагназавалі, што курс долара напрыканцы 2010 года будзе 2500 рублёў.
Анатоль Драздоў: “Колькі будзе каштаваць долар і еўра — гэта сказаць немагчыма ўвогуле. Паколькі не зразумела, якія будуць паводзіны іх на сусветных валютных рынках. Таму ніхто гэта ў здаровым розуме не прагназуе. Крызіс жа яшчэ не завяршыўся”.
Тым не менш, згодна з яго словамі, у Нацбанка ёсць свой указ прэзідэнта, згодна з якім банк і будзе праводзіць грашовую палітыку ў наступным годзе.
Анатоль Драздоў: “Па курсе долара я магу вам расказаць толькі ў святле асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі. Яны зацверджаныя ўказам прэзідэнта №591. Там канкрэтна сказана, што ў наступным годзе курс беларускага рубля захавае прывязку да трох валют: долар, еўра і расійскі рубель. Кошт кошыка валют будзе вызначацца ад апошняга кошту ў 2009 годзе ў параметрах — плюс/мінус 10 адсоткаў. Усё!”
І параіў шукаць вінаватых у несупадзенні лічбаў у Міністэрстве эканомікі.
Кіраўніца прэс-службы Мінэканомікі Наталля Пацэйка ўважліва выслухала пытанне пра абяцаныя 500 долараў заробку і неабходны дзеля дасягнення гэтага курс амерыканскай валюты ў 2500 беларускіх рублёў. І шчыра падзякавала за пытанне.
Наталля Пацэйка: “Мы толькі што далі на сваім сайце яшчэ адзін наш прэс-рэліз. Не ведаю, знойдзеце вы там адказ на сваё пытанне ці не — хутчэй за ўсё, не знойдзеце. Але мы, я думаю, у бліжэйшы час правядзем брыфінг нейкі. І там вы сваё пытанне задасце нашым спецыялістам. Бо я ж таксама не спецыяліст. А ў вас пытанне такое канкрэтнае, аналітычнае”.
З чым і развіталася. Так і не сказаўшы, калі той брыфінг будзе. Маўляў, мы тут разграбемся троху са справамі — і адразу.
А Сяргей Чалы лічыць, што разграбацца яны будуць доўга. Бо, паводле яго слоў, указам прэзідэнта зацверджаныя рэчы, якія ні ад каго ў Беларусі не залежаць — каб курс долара на сусветных валютных рынках зменшыўся ў адносінах да астатніх валют.
Фота: http://photo.bymedia.net/