Курс долара знізіўся, курс расійскага рубля вырас
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 10 рублёў — да 9100, курс расійскага рубля вырас з 282 да 283,5 беларускага рубля. Таргі па еўра сёння не праводзіліся, курс еўра па-ранейшаму складае 12310 рублёў.
Нагадаем, у сераду, 2 кастрычніка, курс долара вырас на 20 рублёў, курс еўра знізіўся на 30.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net