Курс еўра сёння вырас адразу на 130 рублёў
У пятніцу, 7 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 9790 рублёў, курс еўра вырас да 13570, курс расійскага рубля знізіўся з 271 да 270 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер, 6 сакавіка, курс долара не змяніўся і складаў 9790 рублёў, курс еўра таксама застаўся ранейшым — 13440, курс расійскага рубля знізіўся з 271,5 да 271 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.