Кутузаў п’е віскі з колай і рыхтуецца да матча з балгарамі
За чатыры дні да адборачнага матча чэмпіянату Еўропы адзін з нападаючых зборнай Беларусі Віталь Кутузаў быў заўважаны журналістам Еўрарадыё ў адной з мінскіх кавярняў. І ўсё б добра, але, як падалося нашаму супрацоўніку Змітру Траўчуку, ён ужываў спіртныя напоі.
Зміцер Траўчук: “Увечары 29 траўня, дзесьці а палове на дванаццатую, амаль перад закрыццём, я выпадкова зайшоў у мінскую кавярню Rock House і выпадкова за адным са столікаў убачыў спадара Віталя Кутузава з нейкай даволі вабнай асобай. Чалавек адпачываў. У руцэ ён трымаў нейкі келіх з карычневай вадкасцю, вельмі падобнай на каньяк”.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, што ж насамрэч піў Кутузаў? Для гэтага мы патэлефанавалі ў Rock House і апыталі афіцыянта, які абслугоўваў футбаліста:
“Я яго бачыў. Ён адпачываў. Ён быў з дзяўчынай і замовіў віскі і колу”.
Атрымліваецца, што гэта ўсё ж такі быў спіртны напой. Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што за некалькі гадзінаў да таго ў футбалістаў нацыянальнай зборнай была неафіцыйная вячэра ў Стайках, пасля яе, напэўна, Віталь і вырашыў прыехаць у Rock House.
У Еўрарадыё адразу ўзнікла пытанне: ці нармальна ўжываць спіртныя напоі за 4 дні да такога адказнага матча? Мы вырашылі звярнуцца да экспертаў. Разважае загадчык кафедры спартыўнай медыцыны Беларускай медыцынскай акадэміі Генадзь Загародны, які 5 гадоў прапрацаваў у нацыянальнай зборнай па футболе:
“За некалькі сутак нават не можа і размовы ісці пра нейкі алкаголь. Справа ў тым, што прадукты няпоўнага распаду алкаголя блакуюць ферменты, якія забяспечваюць аднаўленне спартоўца і якасць агульнай вынослівасці. Дый алкаголь ад алкаголя адрозніваецца. Калі мы кажам пра нармальныя дозы ўжывання алкаголю, напрыклад два келіхі віна ў суткі, то я не бачу ніякіх прычынаў за двое сутак да гульні адмяніць гэты алкаголь. Але гэта павінна быць віно чырвонае ці белае сухое віно. Але ні ў якім разе не піва, і тым больш вялікія колькасці больш моцнага алкаголю”.
Дарэчы, існуюць клубы, напрыклад у Францыі, дзе некаторым футбалістам дазваляецца выпіць у дзень гульні 100 грамаў чырвонага сухога віна. Але ж Генадзь Загародны, лічыць такія нормы непрымальнымі для беларускіх футбалістаў:
“Пасля гульні некаторыя тыя ж самыя амерыканцы, некаторыя еўрапейскія клубы рэкамендуюць каля 150-200 грамаў чырвонага віна ці куфаль-другі піва. Але ж зноў жа гэта вызначаееца выхаванасцю спартоўцаў. Футбол, як і іншыя камандныя віды гульняў, уяўляе сабой нейкія калектыўныя стасункі. А калі збіраецца калектыў аднадумцаў, то прыпыніцца на рэкамендаваных нормах вельмі цяжка. Рэгламентаваць свае 100-200 грамаў, якія ён, у прынцыпе, можа выпіць пасля гульні не атрымлівацца”.
Нешта гэты сезон вельмі багатым на скандалы. На пачатку вясны адзначыўся Алег Страхановіч, якога ў п’яным выглядзе ссадзілі з цягніка літоўскія памежнікі. Потым быў скандал з удзелам Віталя Булыгі, якому зламалі скулу на выхадзе з начнога клубу, але ж той пераконваў, што быў цвярозы. Трапляў пад увагу і Віталь Кутузаў, які падаў у суд на італьянскую газету La Gazzetta dello Sport. Нагадаем, што выданне абвінаваціла спартоўца ў злоўжыванні алкаголем пасля гульні за зборную.
Дый сам галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Юры Пунтус напярэдадні матча з Румыніяй шчыра заявіў журналістам, што гульцы ўжо не раз парушалі рэжым, але ж гэта не абвяшчалася.