Кватэры, пабудаваныя на ільготных умовах, можна будзе прадаваць праз 1 год

У Беларусі скарочаны тэрмін забароны на продаж кватэраў, пабудаваных з выкарыстаннем ільготных крэдытаў. Адпаведны ўказ N131 падпісаў 17 сакавіка кіраўнік Беларусі. Нагадаем, што раней прадаваць такія кватэры можна было толькі праз тры гады пасля пагашэння ільготнага крэдыту.  

Цяпер дазвол на продаж кватэры праз год пасля выплаты крэдыту з нагоды паляпшэння гаспадарамі жыллёвых умоў: будаўніцтва, рэканструкцыя, набыццё іншага жылога памяшкання.

Пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на пазачарговае ўключэнне ў спісы на ільготнае крэдытаванне, дапоўнены грамадзянамі, якія пражываюць у службовых жылых памяшканнях і да 1 студзеня 2008 г. не скарысталіся правам на перадачу іх ва ўласнасць на аплатнай аснове, а таксама таленавітымі маладымі навукоўцамі, якім былі прызначаныя адмысловыя стыпендыі прэзідэнта.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі