Квіткі на "Блюз фестываль" атрымала Станіслава Г.

Вось што адчувае нашая пераможца Станіслава, калі слухае блюз:

Як кажуць, сапраўдны блюз нараджаецца з болю і цярпення. Для некаторых гэта канешне і так, але для мяне Блюз перад усім прасягнуты Светлым Сусветным Сумам. Гэты сум, ён такі празрысты і лёгкі, што не можа не радаваць. Ён не боль і не цярпенне, ён - адчуванне гармоніі. Ён як каханне на адлегласць - не можа не радаваць, але мае ў сабе кроплю тугі, кроплю сканцэнтраваных сотняў кіламетраў. Вось што я адчуваю, калі  слухаю блюз...)


Нагадаем, што каб атрымаць квіткі, трэба было апісаць сваё блюзавае пачуццё (тое, што вы адчуваеце, калі слухаеце блюз).

Дзякуем усіх удзельнікаў конкурсу і да сустрэчы на канцэртах!

Што да фестывалю, то ён адбудзецца 27 лютага ў клубе "Мулен Руж". На ім выступяць Крама, Cross.B.Band, Madera Hard Blues, Long Way, The Road Dogs. Падчас фестывалю прагучаць як каверы на легендарных блюзмэнаў, так і ўласныя кампазіцыі знакамітых беларускіх гуртоў.

КРАМА

Гуру беларускага рок-н-ролу, прабацькі байкерскага блюзу на тэрыторыі Беларусі, свабодалюбныя творцы прыгожай мужчынскай лірыкі. Голас, знаёмы ўсім з 1991 году, якасная гітарная музыка і чорны берэт.

THE ROAD DOGS

Гурт «The Road Dogs» выконвае песні на англійскай, польскай і рускай мовах, як кавер-версіі, так і свой уласны аўтарскі матэрыял. Вось што пра іх піша ultra-music.com: "Адным з запамінальных, дзякуючы майстэрству і свежасці выканання быў гурт «The Road Dogs». Музыкі атрымлівалі асалоду ад выступа і дарылі сваю станоўчую энергетыку прыхільнікам добрай музыкі. І сапраўды, як лічыць сам Клэптан — лепш граць для некалькіх чалавек, якія шануюць, тое, што ты робіш, чым для натоўпу людзей, якія прыйшлі на модны гурт, і якім няма справы, хто перад імі".

LONG WAY

Гурт "Long Way" утварыўся ў ліпені 2008 у Мінску. Усе ўдзельнікі па-свойму змагаліся з цягай да музыкі і падоўгу не гралі, але, урэшце, звычка ўзяла верх над музыкамі, а музыкі ўзялі ў рукі інструменты. Так з'явіўся калектыў, які згаладаўся па творчасці, і гэта адчуваецца – з такім запалам гучыць гэты блюз.

MADERA HARD BLUES

Не ідучы на нагодзе ў мясцовых шкоднікаў-шоубізнэсмэнаў, "Madera Hard Blues" увяла ў сваю праграму яшчэ больш нефарматныя творы. Ні на каго не аглядаючыся, рок-н-роліць сумленна і на поўную моц.

CROSS B BAND

Малады, але ўжо даволі вядомы калектыў "Cross.B.Band" выступіць з праграмай "Blues with a feeling!". "Cross.B.Band" выконваюць бліскучы тэхаскі блюз. Калектыў паспяхова грае па Беларусі і за яе межамі. Эмацыйны, пачуццёвы блюз нікога не пакідае абыякавым.

Пра канцэрт:

Дата: 27 лютага

Час: 16:00 – 22:00

Месца: клуб “Мулен Руж” (ст.м. «Фрунзенская», ул.Кальварийская, 1)

Кошт квіткоў: 30 000 да 21 лютага, 40 000 пасля 21-ага, 50 000 (столік)

Інфалінія: +375 (29) 77-999-18 / 17-999-18 / 613-95-06 / 2701115

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі