Квіткі на чэмпіянат свету па хакеі-2014 будуць каштаваць ад 6 да 50 еўра

Падчас турніра на "Мінск-Арэне" адбудуцца 28 матчаў папярэдняга этапу, па дзве чвэрцьфінальныя і паўфінальныя сустрэчы, а таксама матч за 3-е месца і фінал. "Чыжоўка-Арэна" прыме 28 гульняў папярэдняга раунда і два чвэрцьфіналы.

Кошт квіткоў на асобныя матчы будзе залежаць ад рэйтынгу каманд-удзельніц і часу пачатку матчу, інфармуе БелТА.

Усе квіткі падзеленыя на наступныя тыпы:

Event Ticket - білет на ўсе матчы, уключаючы фінальныя на адной з арэн турніру;

Group Round Ticket - білет на ўсе матчы папярэдняга этапу на адной з арэн турніру (28 матчаў);

Day Tickets BY - прапанова для жыхароў рэгіёнаў Беларусі, якая дазваляе наведаць 2 матчы па буднях або 3 матчы па выхадных днях на адной з арэн;

Final Round Ticket - білет на фінальную частку турніру толькі на "Мінск-Арэне" (6 матчаў);

Day-Ticket - білет на адзін гульнявы дзень (2 матчы па буднях або 3 матчы па выхадных днях);

Single Game Ticket - квіток на адзін матч.

Нагадаем, што чэмпіянат свету па хакеі-2013 пройдзе ў Мінску ў наступным годзе з 9 па 25 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі