Кыргызстанска-беларускай сустрэчы на саміце СНД у Маскве не плануецца

На нефармальным саміце СНД дэлегацыя Кыргызтана не плануе двухбаковых сустрэчаў з прадстаўнікамі Беларусі. Пра гэта заявіў БелаПАН кіраўнік апарата часовага ўрада Кыргызстана Эдзіль Байсалаў. Збор кіраўнікоў краінаў СНД адбудзецца ў Маскве 8 траўня.  Ён паведаміў, што кіраўніца часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева будзе ў Маскве 9 траўня — расійскае кіраўніцтва запрасіла яе на парад, які пройдзе на Краснай плошчы ў гонар 65-годдзя Перамогі.

Удзельнічаць у нефармальным саміце СНД і АДКБ кіраўніца часовага ўраду не збіраецца, Кыргызстан на сустрэчах будуць прадстаўляць іншыя людзі, адзначыў Байсалаў.

Аляксандр Лукашэнка, нагадаем, мае намер наведаць Маскву 8 траўня, а ў Дзень Перамогі — знаходзіцца на радзіме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі