"Лабараторыя Касперскага": ICQ не пагражае вірус

З'яўленне ў карыстальнікаў папулярнага сервіса імгненных паведамленняў ICQ неспадзяванага госця пад нумарам 12111 і імем ICQ System не з'яўляецца вірусам і не нясе пагрозы, перакананыя эксперты расійскай антывіруснай кампаніі "Лабараторыя Касперскага".  Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя, што карыстальнікі "аські" ўжо другі дзень знаходзяцца ў сур'ёзнай небяспецы: пад нумарам 12111 практычна ва ўсіх карыстальнікаў з'явіўся "траян", які нібыта мяняе пароль карыстальніка ці крадзе нумар.

"Мы радзім карыстальнікам не панікаваць, з'яўленне неспадзяванага госця не звязана з віруснай атакай", - заяўляе вядучы вірусны аналітык "Лабараторыі Касперскага" Віталь Камлюк. 

РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі