Лабковіч: Усе размовы з Еўропай разбіліся аб прысуды і шыхты АМАПу

Сённяшнія прысуды яшчэ раз пацвярджаюць, што беларускія ўлады ніякім чынам не збіраюцца мяняць свае падыходы да правоў чалавека і гістарычных падзеяў, у прыватнасці да Дня абвяшчэння БНР. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё заявіў праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Лабковіч: Усе размовы пра тое, што ўлады гатовыя слухаць і ўспрымаць нармальна словы сваіх еўрапейскіх партнёраў, разбіліся аб сённяшнія прысуды і ўчорашнія шыхты АМАПу.

Правабаронца дадаў, што ўсе гэтыя дзеянні ўладаў сведчаць толькі пра тое, што рэпрэсіі працягнуцца і права на мірныя сходы будзе зневажацца надалей.

Нагадаем, сёння ў Партызанскім, Савецкім, Фрунзенскім, Заводскім, Цэнтральным і Маскоўскім судах сталіцы праходзілі судовыя працэсы над затрыманымі ўчора актывістамі. Затрыманым у Дзень Волі прысуджаюць ад 5 да 15 сутак і велізарныя штрафы. У суды многіх затрыманых даставілі моцна збітымі, амаль усе яны сведчылі пра ўжыванне сілы з боку міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі