ЛАД пакажа ў прамым эфіры паўфінальны матч беларускіх баскетбалістак
Тэлеканал ЛАД спадзяецца паказаць заўтрашні паўфінальны матч чэмпіянату Еўропы паміж жаночымі баскетбольнымі зборнымі Беларусі і Францыі ў прамым эфіры. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч. Аляксандр Казюкевіч: “Паўфінал плануем ў прамым эфіры паказаць, але да гэтага часу не ведаем, у які час ён адбудзецца. У 18.00, калі яны зноў нічога не зменяць. Яшчэ 3 гадзіны таму нам прыйшла інфармацыя, што матч з пераможцам пары Францыя-Грэцыя ў 20.15, гадзіну таму нам даслалі інфармацыю, што будзе ў 18.00. Але пры гэтым усё адно зрабілі агаворку, што канчаткова вырашым пасля матча Латвія-Расія. А ён заканчваецца ў 22.00".
Паводле слоў Казюкевіча, Еўрапейская федэрацыя баскетбола паабяцала, што ніякіх зменаў ужо не будзе.
Увечары Францыя ў цяжкай барацьбе перамагла Грэцыю — 51:49.
Паводле слоў Казюкевіча, Еўрапейская федэрацыя баскетбола паабяцала, што ніякіх зменаў ужо не будзе.
Увечары Францыя ў цяжкай барацьбе перамагла Грэцыю — 51:49.