Ладуцька: яшчэ некалькі гадоў, і кватэры ветэранам могуць не спатрэбіцца

Мінгарвыканкам у 2010 годзе плануе забяспечыць жыллём усіх інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія маюць у гэтым патрэбу. Аб гэтым заявіў выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Як адзначае БЕЛТА, цяпер у сталіцы на льготнай чарзе стаіць каля 600 ветэранаў, з іх 250 чалавек ужо будуюць жыллё. Каб хутчэй вырашыць праблему, гарадскія ўлады вырашылі накіраваць на льготную чаргу дадатковую колькасць кватэр.

"Ветэраны, на жаль, сыходзяць. Чарга на жыллё сярод іх з гэтай прычыны скрачаецца аб'ектыўна, бо ветэранам за 80 гадоў. Калі чакаць яшчэ некалькі гадоў, то кватэры ім могуць ужо і не спатрэбіцца. Таму трэба цяпер, за бліжэйшы год, гэтае пытанне вырашыць", — сказаў Мікалай Ладуцька.


Глядзі таксама па тэме: Ветэраны вайны адмаўляюцца ад бясплатнага сацыяльнага жылля

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі