Lady Gaga спелася з Б'ёнс

Поп-спявачкі Б’ёнс і Lady Gaga сумесна запісалі кампазіцыю “Telephone”, якая ўвойдзе ў якасці бонуса на дыск «The Fame Monster» - перавыданне суперпаспяховага альбома Lady Gaga «The Fame» (2008). Апроч дуэтнай кампазіцыі, пашыраная версія “Славы” уключыць у сябе сем новых песень Lady Gaga. “Я не разумею, навошта перавыдаваць альбомы з адным новым сінглам,- кажа Lady Gaga. – Мне падаецца гэта звычайным падманам фэнаў.  Калі ўжо рабіць перавыданнее, дык толькі з кіпай новых песень”.

«The Fame Monster» будзе выдадзены ў выглядзе бокс-сэта з двума CD, пазлам і… локанам валасоў Lady Gaga, і з’явіцца на паліцах музычных крамаў 15-га снежня.

Фота: www.quadrathell.cn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі