Lady Gaga зарабіла рэкордны мільярд

Lady Gaga стала першым у гісторыі YouTube артыстам, чые кліпы ў суме сабралі больш за мільярд праглядаў на сэрвісе.  Самы вялікі ўнёсак зрабілі тры самыя папулярныя відэа поп-спявачкі: «Poker Face», «Just Dance» і «Bad Romance».

Па дадзеных маніторынгавай кампаніі Visible Measures, колькасць праглядаў «Poker Face» набліжаецца да адзнакі ў 375 мільёнаў, «Bad Romance» - 360 мільёнаў; крыху менш – 273 мільёны праглядаў – у кліпа на «Just Dance».

Варта ўзгадаць і пра апошні на сёння кліп Lady Gaga – «Telephone», у якім яна знялася разам з Беёнс (Beyonce). Прэзентавалі яго на YouTube 11 сакавіка, а ўжо праз тыдзень ролік праглядзелі больш за 20 мільёнаў разоў, і гэтая лічба працягвае расці.

Дарэчы, вышэйзгаданы «Telephone» дазволіў Lady Gaga, а разам з ёй і Бэёнс, стаць уладальніцамі яшчэ аднаго рэкорду. На мінулым тыдні гэта песня ўзначаліла хіт-парад Billboard, і стала шостым сінглам нумар адзін для кожнай са спявачак.

Такім чынам, спявачкі абагналі Аўрыл Лавін (Avril Lavigne), Пінк (Pink), Брытні Спірс і Джасціна Тымберлэйка (Justin Timberlake), у якіх па пяць пераможных сінглаў.

Фота: my.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі